Уладзіміра Яроменка чакае яшчэ адзін суд
- 23.08.2013, 13:28
Палітвязня ў чарговы раз абвінавачваюць у парушэнні адбыцця прэвентыўнага нагляду.
Пра гэта Уладзімір Яроменак даведаўся, калі атрымаў позву з суда Першамайскага раёна Менска, піша сайт ПЦ «Вясна».
Некалькі дзён таму, 20 жніўня суд Першамайскага раёна Менска прысудзіў да 3 месяцаў арышту актывіста «Маладога фронту», прызнаўшы вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Верагодна, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі палічылі гэтага недастатковым і накіравалі ў суд новыя матэрыялы.
Разгляд справы ў судзе Першамайскага раёна Менска пачнецца 28 жніўня ў 10:00 па адрасе Менск, вуліца Талбухіна, 9, кабінет 25.
Фота: «Радыё Свабода»