Статкевіч пераказаў прывітанне «артылерыстам»
- 23.08.2013, 19:06
Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча атрымала ліст ад мужа.
Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года пераказвае вітанне «артылерыстам», якія ладзілі феерверкз у ягоны дзень нараджэння.
Нагадаем, салют над магілёўскай турмой арганізавалі дэмакратычныя актывісты, якія такім чынам адзначылі 57-ы дзень нараджэння Статкевіча і нагадалі яму, што ён не забыты.
- Мяне супакойвае, што праблем са здароўем у Мікалая цяпер няма, - распавяла «Салідарнасці» Марына Адамовіч. - Пасля таго, як я распавяла журналістам пра тое, што ён не атрымлівае лістоў, сітуацыя выправілася. Да яго дайшлі блізу сотні віншаванняў з днём нараджэння. З тысячы паштовак, адпраўленых у рамках кампаніі, якая праводзілася офісам еўрадэпутата Марэка Мігальскага, дайшла толькі адна.