Еўра і даляр устанавілі новыя рэкорды
- 27.08.2013, 11:45
Курс даляра на Беларускай валютна-фондавай біржы склаў 8950 рублёў.
Чарговыя таргі замежнымі валютамі адбыліся на БВФБ сёння. Курс даляра па іх выніках пабіў учорашні максімум і устанавіў планку кошту на новай для сябе вышыні - 8950 рублёў, піша onliner.by.
Еўра таксама не адстаў, дадаўшы ў кошце 40 рублёў, - 11 970 рублёў. Курс расейскага рубля знізіўся да 270 беларускіх. Пра гэта паведамілі ў «Банку Масква-Менск».
Нагадаем, у панядзелак курс даляра заставаўся на ўзроўні 8930 рублёў, еўра падаражэў да 11 930 рублёў, а курс расейскага рубля вырас да 271 беларускага.