BE RU EN

У Мінэканамразвіцця РФ не выключаюць «прыняцця мераў»

  • 27.08.2013, 15:55

Арышт генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера не пройдзе для беларускіх уладаў без наступстваў.

Намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ Андрэй Клепач (на фото) не выключыў магчымасці дзеянняў Расеі ў адказ на затрыманне ў Менску генеральнага дырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера.

«Спадзяюся, што нейкія (меры) будуць рушыць услед», - цытуе Клепача РІА Новости.

Так ён адказаў на пытанне журналістаў, ці будуць прыняты якія-небудзь меры ў адказ з боку РФ.

Як паведамлялася раней, Масква патрабуе вызвалення генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера і адпаведных тлумачэнняў таго, што адбылося, з беларускага боку.

Апошнія навіны