BE RU EN

Расейскім дыпламатам дазволілі сустрэцца з Баўмгертнерам

  • 29.08.2013, 11:53

Расейскія дыпламаты атрымалі дазвол сустрэцца ў чацвер з затрыманым у Менску гендырэктарам «Уралкалію» Уладзіславам Баўмгертнерам.

Пра гэта паведаміў РІА Новости консул Расеі ў Беларусі Ігар Карагін.

Следчы камітэт пацвердзіў, што сустрэча адбудзецца сёння. «Пра яе час нас абяцалі праінфармаваць дадаткова», - сказаў Карагін. Паводле яго слоў, на сустрэчу паедзе супрацоўнік консульскага аддзела амбасады.

Баўмгертнер быў затрыманы ў Менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля абрання меры стрымання ён змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Беларусі. У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, тэрмін расследавання крымінальнай справы абмяжоўваецца двума месяцамі, але пры неабходнасці можа быць падоўжаны неабмежаваную колькасць разоў.

Апошнія навіны