BE RU EN

Маці Баўмгертнера адмоўлена ў сустрэчы з сынам

  • 29.08.2013, 15:44

Маці затрыманага ў Менску гендырэктара ААТ «Уралкалій» адмовілі ў сустрэчы з сынам, які ў цяперашні час знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Жанчына ўжо пакінула Менск. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў расейскі адвакат Аляксей Басістаў.

Басістаў паведаміў, што таксама пакінуў тэрыторыю Беларусі. Пры гэтым ён адмовіўся ўдакладніць, колькі расейскіх адвакатаў, якія прыбылі ў Менск, застаюцца кансультаваць абарону Баўмгертнера.

Ён таксама сказаў, што запланаваная на 29 жніўня сустрэча затрыманага гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера з консульскімі работнікамі амбасады Расеі была перанесеная на пятніцу па рашэнні следчага.

«Сёння сустрэчы не было, яна перанесеная на заўтра па рашэнні следчага», - сказаў Басістаў. Пры гэтым ён дадаў, што «гэтае рашэнне было нематываваным».

Нагадаем, Баўмгертнер быў затрыманы ў Менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля абрання меры стрымання ён змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Беларусі.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны