Сечын адстойвае свае інтарэсы
- 31.08.2013, 13:25
Страты «Роснефти» ад зніжэння паставак нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2013 года могуць скласці блізу 20 млн даляраў.
Пра гэта паведаміў журналістам у суботу прэзідэнт кампаніі Ігар Сечын.
Ён удакладніў, што «Транснефть» плануе ў чацвёртым квартале знізіць аб'ём прапампоўкі ў гэтым кірунку, перадае «Интерфакс».
«Мы папрасілі ўдакладніць, каго гэта тычыцца, і звярнулі ўвагу на неабходнасць выканання кантрактных абавязанняў: і нашых перад беларускім бокам, і іх перад намі», - сказаў ён.
«Мы разумеем, што ёсць форс-мажор, але тады яны павінны нам сказаць, што гэта за форс-мажор, і мы гэта ацэнім», - дадаў ён.
Сечын не выключыў, што ў выпадку скарачэння паставак нафты ў Беларусь трубаправодным транспартам можа быць разгледжаная магчымасць транспарціроўкі сыравіны па чыгунцы.
«Я ўжо накіраваў дакумент Мікалаю Пятровічу Токараву (прэзідэнт " «Транснефть» - ІФ) з просьбай растлумачыць», - паведаміў І. Сечын .
«Мне трэба на Мазырскі НПЗ, на свой актыў пастаўляць нафту. Калі будуць скарачаць аб'ёмы паставак прапарцыйна, я пацярплю больш за ўсіх. Таму я чакаю тлумачэнняў...», - дадаў ён.
Як паведамлялася, «Транснефть» заявіла аб скарачэнні ў верасні паставак расейскай нафты ў Беларусь у аб'ёме 400 тыс тон. Пазней віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч паведаміў, што пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале будуць меншыя аб'ёмаў, пастаўленых у трэцім квартале.
Фота: rus.ruvr.ru