Пікет супраць ушчыльнення ў Ваенным гарадку (Відэа)
- 6.08.2013, 16:57
5 жніўня быў праведзены пікет у Ваенным гарадку каля Гарадскога дома афіцэраў.
Як стала вядома charter97.org, у пікеце ўдзельнічалі мясцовыя жыхары, а таксама прадстаўнікі ініцыятыўных груп «Уручча-2» і «вул. Калініна».
Мэта пікету - выступіць супраць знішчэння зялёных зон у Менску, у прыватнасці, супраць знішчэння векавых дрэў пад будаўніцтва «Аўдзі-цэнтра» ў Ваенным гарадку, а таксама ігнаравання меркавання грамадскасці гарадскімі ўладамі. Пікет працягваўся паўгадзіны, і ў ім прынялі ўдзел больш за 15 чалавек.
Супрацоўнікі міліцыі не ўмешваліся ў тое, што адбываецца, аднак пасля завяршэння мерапрыемства папрасілі аднаго з удзельнікаў, Вячаслава Піліпука, прайсці ў мясцовы пункт аховы правапарадку для дачы тлумачэнняў. Пасля чаго без складання пратакола ён быў адпушчаны.