BE RU EN

Мікалая Аўтуховіча кінулі ў ШЫЗА

  • 18.09.2013, 16:23

Ціск на палітвязня ў турме не спыняецца.

Турэмны кантралёр 27 жніўня склаў на палітвязня рапарт нібыта за парушэнне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы. Але палітвязень прынцыпова выконвае рэжым. Праз месяц у дачыненні да яго павінны былі быць пагашаныя ўсе спагнанні, піша ПЦ «Вясна».

Прычынай для складання рапарту паслужыла тое, што нібыта 26 жніўня Мікалай Аўтуховіч пасля адбою не знаходзіўся на сваім спальным месцы. Заявіўшы пра тое, што гэта не адпавядае рэчаіснасці, ён абскардзіў дадзены рапарт пракурору па Гродзенскай вобласці.

Таксама вядома, што Мікалай атрымаў трое сутак ШЫЗА, аднак, не захацеў растлумачыць свайму адвакату, за што.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч 6 траўня 2010 года быў асуджаны да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання яму былі замененыя на больш жорсткія, ён быў пераведзены з калоніі №5 г. Івацэвічы ў турму №1 Гродна.

Апошнія навіны