Ангельскага бульдога навучылі катацца на скейтбордзе (Відэа)
- 22.09.2013, 8:46
Сотні тысяч праглядаў і «лайкаў» атрымаў сабака-скейтбардыстаў, ангельскі бульдог па мянушцы Бюфой з Перу.
Замест сумных прагулак ён аддае перавагу катанню на дошцы, паведамляе тэлеканал «Расея 24».
Гаспадар, навучыўшы свайго гадаванца мноству трукаў, пастанавіў не спыняцца на дасягнутым. У бліжэйшы час ён плануе адкрыць школу скейтбордынгу для чатырохногіх, а ўсе сабраныя за ўрокі грошы абяцае накіраваць на пошукі страчаных жывёл.