BE RU EN

Менскае «Дынама» прайграла «Лакаматыву»

  • 22.09.2013, 19:01

Менскае «Дынама» пацярпела пятае паражэнне запар і працягвае горшы старт за час выступлення ў КХЛ.

У сённяшнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» на выездзе саступіла «Лакаматыву» (1:4). Такім чынам, менчукі працягваюць горшы старт за шэсць сезонаў у КХЛ, піша goals.by.

На старце сезона менскае «Дынама» пацярпела 7 параз у васьмі матчах і набрала толькі 4 балы з 24 магчымых.

У 2008-м годзе пасля аналагічнага адрэзку ў скарбонцы «Дынама» было 7 балаў, у 2009-м - 8, у 2010-м - 17, у 2011-м - 13, у 2012-м - 8.

Нагадаем, на старце сезона беларусы саступілі рыжскаму «Дынама», ЦСКА, «Льву», «Северсталі», СКА і «Атланту», «Лакаматыву», а таксама адолелі «Славан».

Такім чынам, «зубры» ў турнірнай табліцы КХЛ займаюць 27-е месца з 28-мі. На апошнім радку размясціўся «Славан», які менчукі абыходзяць дзякуючы большай колькасці перамог у асноўны час.

Апошнія навіны