У Менск прыбыў генпракурор Расеі
- 24.09.2013, 10:37
Генпракуратура Беларусі ў аўторак паведаміла аб прыбыцці ў Менск генеральнага пракурора РФ Юрыя Чайкі.
«Генпракурор Расеі Юрый Чайка знаходзіцца ў Менску, сёння ў генпракуратуры Беларусі з яго удзелам будзе абмеркаваны шэраг пытанняў супрацоўніцтва ў прававой сферы паміж нагляднымі ведамствамі Беларусі і Расеі», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у генеральнай пракуратуры Беларусі.
Разам з тым там адмовіліся паведаміць, ці звязаны гэты візіт са справай генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера.
Нагадаем, пра месцазнаходжанне арыштаванага ў Менску гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера па-ранейшаму нічога невядома.