Адвакатам удалося сустрэцца з Баўмгэртнэрам
- 25.09.2013, 20:42
Сёння адвакаты генеральнага дырэктара «Уралкалія» наведалі яго ў следчым ізалятары КДБ.
«Ніякай новай інфармацыі пакуль няма, але там усё ў парадку», - паведаміў «Радыё Свабода» расейскі адвакат Баўмгэртнэра Аляксей Басістаў.
Таксама стала вядома, што адвакаты намагаюць сустрэчы з кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры Беларусі. Яны плануюць асабіста выкласці довады ў абарону правоў і законных інтарэсаў Уладзіслава Баўмгэртнэра.
Сустрэчы з Баўмгэртнэрам таксама просіць амбасада Расеі ў Беларусі.
Нагадаем, кіраўнік «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгэртнэр быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі выставіў яму абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля абрання меры стрымання ён змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Беларусі.
Фота: vedomosti.ru