Швачкам «Кіма», якія пачалі страйкаваць, далі заробак за ліпень
- 28.09.2013, 19:30
Швейнаму цэху ААТ «КІМ», што пачаў страйкаваць 27 верасня выплацілі заработную плату за ліпень.
Пра гэта «Народным навінам Віцебска» паведаміла адна з работніц фабрыкі.
Калі ж будзе пагашаная запазычанасць па заробку за жнівень невядома – жанчынам, якія страйкавалі ніякіх канкрэтных тэрмінаў назваць не змаглі. Аднак забастоўка спыненая, швейны цэх працуе ў звычайным рэжыме.
У той жа час у іншых цэхах, якiя не ўдзельнічалі ў хваляваннях, выплат не было нават за ліпень.
Нагадаем, забастоўка на ААТ «КІМ» працягвалася з 25 па 26 верасня і была выкліканая затрымкамі ў выплаце заработнай платы за два месяцы.
Фота: bymedia.net