У Менску затрымалі Анатоля Лябедзьку
- 12.01.2014, 11:34
(абноўлена - 16:20) 12 студзеня напярэдадні абвешчанай акцыі па збору подпісаў за адмену аўтападатку затрыманы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
На падставе паведамлення ягонай жонкі, Анатоль Лябедзька выйшаў з дому і накіраваўся ў гаражны кааператыў за аўтамабілем, пасля чаго раздаўся званок з дамафона і мужчынскі голас паведаміў: «Там вашага мужа затрымалі, ён прасіў вам перадаць».
Некаторы час сувязь з палітыкамі адсутнічала, паведамляе прес-служба партыі. Праз некаторы час Анатоль Лябедзька паведаміў, што знаходзіцца ў апорным пункце міліцыі Савецкага РУУС. Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фейсбук"
Сёння а 12 гадзіне лідар АГП планаваў пачаць збор подпісаў за адмену аўтападатку і адстаўку беларускага ўраду.