BE RU EN

«Ведомости»: Януковіч канчаткова абраў беларускі шлях

  • 20.01.2014, 8:03

Застаецца зразумець, ці гатова ўкраінскае грамадства прытрымлівацца выбранага за яго шляху.

Наколькі можна меркаваць з боку, Украіна адрозніваецца ад Расеі і Беларусі і простым экспарт рэакцыі не будзе, піша расейскае выданне «Ведомости».

Вярхоўная рада 16 студзеня з парушэннем рэгламенту прыняла пакет рэпрэсіўных законаў, якія шмат у чым капіююць адпаведнае расейскае заканадаўства: тут і НКО - замежныя агенты, і ўзмацненне жорсткасці адказнасці за масавыя беспарадкі, і крыміналізацыя паклёпу. У пятніцу прэзідэнт гэтыя законы падпісаў. Апазіцыя назвала гэты крок дзяржаўным пераваротам і ўчора на майдане пастанавіла, што трэба рабіць. Пры адсутнасці выразных мэтаў і слабасці лідараў «веча» ўсё ж прыняло рэзалюцыю аб непрызнанні новых законаў, фарміраванні альтэрнатыўных органаў улады і скліканні канстытуцыйнага сходу. Актывісты ўчора спрабавалі блакаваць Вярхоўную Раду, пачаліся сутыкненні з міліцыяй.

Відавочна, узмацненне жорсткасці заканадаўства было не проста добрай парадай Масквы Кіеву. Гэта неабходная, у разуменні Масквы, мера для абароны інвестыцый: Януковіч абавязаны як мінімум захаваць уладу (верагодна, будуць таксама і ўзгодненыя з Масквой кадравыя пытанні). Але становішча ў яго хісткае і перамога на выбарах у 2015 годзе не гарантаваная.

Зразумела таксама, што падпісаннем гэтых законаў Януковіч канчаткова развітаўся з ЕЗ. Еўропа хорам законы асудзіла. Хоць рыторыка пра «гатоўнасць ісці ў Еўропу» можа быць працягнутая афіцыйным Кіевам - з дапаўненнем, што Еўропа сама вінаватая, бо не прымае кіеўскіх умоў. Ці будзе паспяховым экспарт рэакцыі?

Спачатку Масква паспяхова ўжыла ў барацьбе з іншадумцамі імпартаваныя з Беларусі заканадаўчыя забароны, цяпер іх уводзяць на Украіне. Украінскае грамадства моцна адрозніваецца ад расейскага і беларускага. Расейцы хочуць спажываць па-еўрапейску, але пры гэтым каб краіна была самастойным гульцом на сусветнай арэне. На Украіне ж паспела вырасці цэлае пакаленне, якое хоча ў Еўропу, кажа палітолаг Аляксей Макаркін. Акрамя таго, ва Украіне моцныя алігархі і Януковічу трэба будзе развязаць праблему, як справіцца з іх фрондай. Нельга забываць і аб геапалітычным падзеле на Захад і Усход.

У цяперашняй сітуацыі літаральнае запазычанне расейска-беларускага вопыту стане для Украіны палітычным анахранізмам, бо палітычны крызіс працягнецца.

Для Масквы экспарт рэакцыі (ці рээкспарт з Беларусі) ва Украіну мае меркантыльны сэнс. У вядомай меры ўзаемаадносіны Расеі з Беларуссю можна аднесці да ліку мегапраектаў, якія складаюць аснову расейскай карупцыйнай эканомікі. Гэта праект, як Алімпіяда ў Сочы або АТЭС, толькі які доўжыцца. Ці як бюджэтнае фінансаванне Паўночнага Каўказа. Агульныя характарыстыкі прыкладна такія: у праект накіроўваюцца мільярды з бюджэту ці падатковыя льготы або тавары (нафта і газ), у блізкіх да праекту людзей з'яўляецца магчымасць зарабляць на адкатах ці шэрых схемах рэалізацыі тавараў. Узнікаюць таксама варыянты перахопу кантролю над актывамі (у выпадку Беларусі як мясцовымі, так і расейскімі - узгадаем гісторыю з «Уралкаліем»).

Апошнія навіны