У Харкаве далі адпор «цітушкам» (Відэа)
- 26.01.2014, 15:19
Група маладых людзей з бітамі і георгіеўскімі стужкамі напала на мітынг Еўрамайдану ў Харкаве незадоўга да яго пачатку ў нядзелю.
Са слоў арганізатараў, тыя, хто нападаў паспрабавалі забрацца на сцэну, пасля чаго завязалася бойка. Еўрамайданаўцам ўдалося адабраць у тых, хто нападаў некалькі біт, адзін чалавек пацярпеў, паведамляюць Подробности.
Пасля таго, як у сітуацыю ўмяшалася міліцыя, было затрымана 4 нападнікі. Пры гэтым некаторыя з нападнікаў выкідвалі ў сметніцы бутэлькі з характэрным моцным пахам гаручай сумесі.
Цяпер мітынг Еўрамайдану ў Харкаве доўжыцца. Яго ахоўваюць самі еўрамайданаўцы. Акрамя таго, колам вакол месца правядзення мітынгу стаіць міліцыя. Маладыя людзі з бітамі перамяшчаюцца па парку імя Шаўчэнкі, дзе праходзіць мітынг, вакол міліцэйскага ачаплення.
Нагадаем, учора, 25 студзеня, «цітушкі» напалі на шэсце еўрамайданаўцаў ў Харкаве. Група маладых людзей у спартыўных касцюмах выбегла ім наперавес і пачала кідаць петарды і груды снегу.
Акрамя таго, дэпутат Харкаўскага аблсавета ад Усеўкраінскага аб'яднання «Батьківщина» Іван Варчэнка заявіў аб выкраданні двух актывістаў Еўрамайдану Аляксандра Куцяніна і Аляксея Рапалова ў суботу позна ўвечары.