Актывіст з Чаркасаў: «Беркут» скакаў па нас нагамі, каб зламаць рэбры
- 29.01.2014, 11:33
Чаркаскія актывісты распавядаюць, што тварыў «Беркут» пасля штурму абласной адміністрацыі.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ.
«Злева ад будынка адміністрацыі на нас з дзікімі крыкамі пабег «Беркут», мы адступілі направа, дзе нас ужо чакалі ў машынах «цітушкі», - актывіст Сяргей Сабко распавёў пра тое, як пасля справакаванага «цітушкамі» штурму Чаркаскай АГА, «Беркут» неміласэрна збіваў людзей.
«Нас моцна збітых кінулі ў аўтобус «Беркута», кінулі на падлогу і працягвалі біць, скакалі нагамі, каб зламаць рэбры. На падлозе было шмат крыві, яна была слізкая ад крыві», - распавёў актывіст.