BE RU EN

На заводзе ў Гомелі скарацілі працоўны дзень ўдвая

  • 23.10.2014, 19:50

Чарговыя трывожныя сігналы з гомельскіх заводаў.

Чытач charter97.org пацвердзіў інфармацыю, якая паступіла ад іншага работніка завода раней і паведаміў новыя падрабязнасці.

«Наш завод «гуляў» у пятніцу і панядзелак, а ў лістападзе будзем пісаць заявы на адпачынак за свой кошт. Зваршчыкі на заводзе самаходных камбайнаў працуюць палову працоўнага дня. Настроі звычайныя: людзі пішуць заявы, прафсаюз бяздзейнічае, увогуле, звычайны стан рэчаў», - распавёў ён.

Нагадаем, раней паведамлялася аб тым, што гомельскім заводам не хапае грошай на зарплаты, сам завод патлумачыў «добраахвотна-прымусовае» адпраўленне людзей у адпачынак малой колькасцю заказаў.

Апошнія навіны