BE RU EN

У прадукцыі Магілёўскага мясакамбіната знайшлі «чуму свіней»

  • 27.10.2014, 12:22

Геном афрыканскай чумы свіней (АЧС) выяўлены ў прадукцыі яшчэ аднаго мясакамбіната Беларусі - Магілёўскага.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ва Усерасейскім НДІ ветэрынарнай вірусалогіі і мікрабіялогіі.

Геном выяўлены ў палове прадстаўленых на аналіз пробаў прадукцыі.

Першы выпадак быў зафіксаваны ў пачатку кастрычніка. Геном АЧС быў выяўлены ў прадукцыі Аршанскага мясакансервавага камбіната. Пасля гэтага Рассельгаснагляд увёў узмоцнены маніторынг свініны і прадукцыі свінагадоўлі, якія паступаюць з Беларусі.

Асаблівую трывогу новы выпадак выклікае ў сувязі з тым, што АЧС, паводле звестак беларускага боку, не рэгістраваўся ў Магілёўскай вобласці. У ВНДІ не выключылі, што інфармацыю пра захворванне жывёл хавалі.

У Рассельгаснаглядзе гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць, заяўляючы, што «кансультацыі з Беларуссю праходзяць у пастаянным рэжыме».

Апошнія навіны