«Гомельдрэў» атрымае льготны крэдыт на 10 гадоў
- 28.10.2014, 10:50
Тэрмін пагашэння крэдыту - 30 лістапада 2023 года.
Саўмін РБ распарадзіўся даць ААТ «Гомельдрэў» льготны крэдыт для мадэрнізацыі дзейнай вытворчасці і арганізацыі выпуску драўнянавалакністых пліт МДФ/ХДФ.
Згодна з пастановай Саўміна №1002 ад 23 кастрычніка 2014 г. крэдыт на суму 15,5 млн. еўра будзе дадзены Беларусбанку пад гарантыю ўрада РБ, паведамляе АФН.
Тэрмін пагашэння крэдыту - 30 лістапада 2023 года. Стаўка крэдыту - не больш за 10% гадавых.
Палова адсоткаў (плацяжоў за карыстанне крэдытам) будзе кампенсаваная прадпрыемству за кошт бюджэту з наступным павелічэннем долі дзяржавы (УФ прадпрыемства) на суму дзяржпадтрымкі.