Чыгуначнікам у Гомелі панізілі заробкі
- 30.10.2014, 16:00
«Ноў-хаў» ад гомельскага вагоннага дэпо.
Пра гэта паведамляе чытач charter97.org Яўген.
«На гомельскім вагонным дэпо нас перыядычна адпраўляюць у адпачынак за свой кошт. З верасня аклады паднялі, а прэмію паменшылі - у выніку зарплата стала яшчэ менш», - піша чытач.
Таксама чытач charter97.org з Берасця паведамляе аб такіх жа праблемах у берасцейскім і віцебскім вагонных дэпо, а таксама ў менскім лакаматыўным дэпо.
Нагадаем, учора паведамлялася аб праблемах на баранавіцкім лакаматыўным дэпо.