У Менску затрыманыя чацвёра замежнікаў-кардэраў
- 24.11.2008, 15:55
Крымінальная справа па ч. 2 арт. 212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі) узбуджаная ў дачыненні да чацвярых замежнікаў.
Аб гэтым паведамілі БелаПАН у Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі.
Двое грамадзянаў Турцыі і двое грамадзянаў Грузіі былі затрыманыя ў Менску 22 лістапада супрацоўнікамі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў МУС і ўпраўлення ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Яны падазраюцца ў тым, што, выкарыстоўваючы падробленыя банкаўскія пластыкавыя карткі, у розных банкаматах Гародні і Менска здзяйснялі крадзеж грашовых сродкаў. У затрыманых выяўлена і сканфіскавана 40 такіх пластыкавых картак.
Сума прынесенай шкоды і колькасць пацярпелых выяўляецца.