Светлагорскіх дарожнікаў адпраўляюць у адпачынак за свой кошт
- 31.10.2014, 17:06
Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №44 адчувае фінансавыя цяжкасці.
Пра гэта паведамляе чытачка charter97.org.
«У ДК №44 у Светлагорску ўсе рабочыя па чарзе сядзяць у адпачынку за свой кошт. Зарплата мінімальная», - распавяла яна.
Нагадаем, апошнім часам пачасціліся выпадкі нявыплаты заробкаў і дапамог, а таксама здараюцца выпадкі, калі супрацоўнікаў прадпрыемстваў вымушаюць сыходзіць у неаплатны адпачынак без тлумачэння прычын.