Гурт Trubetskoy прэзентаваў максі-сынгл «Ёлкі»
- 3.11.2014, 12:25
У максі-сінгл увайшлі 4 новыя песні.
Гурт Trubetskoy, у які ўваходзяць экс-ўдзельнікі «Ляпіса Трубяцкога» Павал Булатнікаў (вакал), Руслан Уладыка (гітара), Аляксандр Старажук (ударныя), выпусціла свой першы афіцыйны рэліз - максі-сынгл «Ёлкі», піша БелаПАН.
У максі-сінгл ўвайшлі 4 новыя песні. Загалоўны трэк Do not Touch My Bass напісаны сумесна Паўлам Булатнікавым і музыкамі гурту, аўтар песні «Побач» - Сяргей Міхалок, а тэкст да песні Let It Be уклаў Іван Трафімаў, былы прадзюсар і аўтар «Забароненых Барабаншчыкаў».
«Наша музыка - гэта рок-н-рол у чыстым выглядзе, - кажа Павел Булатнікаў. - Мы хочам, каб яна не падзяляла, а аб'ядноўвала людзей. Гэта наша самая вялікая мара».
Матэрыял для максі-сінгла быў запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бэргэрудам. Акрамя экс-удзельнікаў «Ляпіса Трубяцкога» у Trubetskoy уваходзіць таксама бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч (экс- «J: морс», «Крамбамбуля»).
9 лістапада новыя песні будуць прэзентаваныя ў Маскве ў клубе RED у рамках канцэртнай прэзентацыі праекта «Lyapis Crew: ТРУбьют», пасля чаго Trubetskoy адправіцца ў свой першы тур па Расеі.
Расклад канцэртаў:
9 лістапада - Масква, RED
11 лістапада - Чэлябінск, Moskva
13 лістападзе - Екацерынбург, TeleClub
14 лістапада - Перм, M5
15 лістапада - Санкт-Пецярбург, «Касманаўт»
17 лістапада - Омск, Angar
18 лістапада - Новасібірск, Rock City
19 лістапада - Барнаул, «Фараон»
21 лістапада - Краснаярск, Podium