BE RU EN

Выхадцы з Афрыкі пра жыццё ў РФ: Пекла на Зямлі

  • 3.11.2014, 14:01

Афрыканскія мігранты паскардзіліся на «пякельнае» жыццё ў Расеі.

Пра гэта піша The Los Angeles Times, паведамляе Газета.ру.

У якасці аднаго з прыкладаў газета прыводзіць выхадца з Кот-д'Івуара Рэмі Базі, на якога напалі ў снежні 2013 на адной са станцый у Маскве. На аперацыю коштам $3600 28-гадовы Базі збіраў на працягу чатырох месяцаў.

Як адзначае выданне са спасылкай на расейскіх праваабаронцаў, гісторыя Базі для краіны не рэдкасць. Афрыканскія мігранты сутыкаюцца з паўсюднай варожасцю і расізмам, якія часта не караюцца, гаворыцца ў артыкуле. «Жыць тут у Расеі - гэта як жыць у пекле на Зямлі», - заявіў 35-гадовы ліберыец Асман Камара, які прыехаў у Расею дзесяць гадоў таму і які стаў ахвярай скінхэдаў у Маскве. Са слоў некаторых афрыканцаў, пасля прыезду ў Расею яны чулі расейскае слова «малпа» ў свой адрас так часта, што меркавалі, што яно азначае «цемнаскуры чалавек», адзначаецца ў матэрыяле.

У апошнія некалькі гадоў сітуацыя для цемнаскурых мігрантаў палепшылася, і часткова гэта адбылося праз тое, што сяброў экстрэмісцкіх груповак сталі часцей караць, а таксама таму, што агрэсіўна настроеныя людзі атакуюць і іншыя меншасці, у тым ліку асоб з Цэнтральнай Азіі і Каўказу, піша газета, спасылаючыся на праваабаронцаў.

Выданне таксама звяртае ўвагу, што жорсткасць, з якой сутыкаюцца афрыканцы ў Расеі, далёкая ад ветлівага прыёму, які ім аказвалі ў часы СССР. «Я думаў, што пазбег смерці, што я змагу знайсці новае жыццё, але мае пакуты толькі працягнуліся», - паведаміў Фабрыс Канда, уцякач з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Апошнія навіны