Швейцарскі футбаліст дыскваліфікаваны на 50 гадоў
- 3.11.2014, 15:12
Футбаліст Рыкарду Ферэйра дыскваліфікаваны на 50 гадоў за напад на суддзю.
Пра гэта паведаміла газета The Independent, піша «Інтэрфакс».
Каманда Рыкарду Ферэйры пацярпела паражэнне з лікам 1: 0. Пасля фінальнага свістка футбаліст штурхнуў мяч у твар суддзі і апырскаў яго вадой. Пры гэтым ён не браў удзелу ў матчы, застаўшыся на лаўцы запасных.
28-гадовы гулец зможа аднавіць кар'еру толькі ў 2064, калі яму споўніцца 78 гадоў. Сам Ферэйра чакаў не больш чым двухгадовай дыскваліфікацыі.
Раней за напад на гульцоў спаборніка ён ужо адбываў забарону выходзіць на поле ў працягу 45 матчаў.