Расейскія ВПС праводзяць выведку над Азоўскім і Чорным морамі
- 3.11.2014, 16:17
Над акваторыяй Чорнага мора ўкраінскія памежнікі выявілі Іл-20, над Азоўскім морам - тры Су-24.
ра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Дзяржпамежслужбы Украіны.
Прынамсі, тры разведвальныя самалёты Су-24 былі зафіксаваныя над Азоўскім морам і Керчанскім пралівам. Акрамя таго, у раёне выспы Змяіная і над акваторыяй Чорнага мора ўкраінскія памежнікі выявілі Іл-20, які вёў радыёлакацыйную выведку.
Пры гэтым баевікі на працягу мінулых сутак не выкарыстоўвалі беспілотныя лятальныя апараты для правядзення выведкі. «Усяго за мінулы тыдзень памежнікамі ў 22 выпадках зафіксавана выкарыстанне 25 варожых БПЛА», - дадалі ў ведамстве.