Украіна павялічыла рэверс газу з Еўропы на 42%
- 3.11.2014, 16:59
Украіна ў студзені-кастрычніку 2014 імпартавала рэверсам з Еўропы 3,1 млрд куб. м прыроднага газу.
Гэта на 42% больш паказчыкаў аналагічнага перыяду мінулага года, паведамляе "Укрінфарм".
"У кастрычніку гэтага года ва Украіну былі імпартаваныя 892,2 млн куб. м прыроднага газу. Увесь аб'ём блакітнага паліва паступаў з Славаччыны і Польшчы ў аб'ёмах 809,3 млн куб. м і 82,9 млн куб. м адпаведна", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ПАО "Укртрансгаз".
У кампаніі адзначылі, што 20 кастрычніка па славацкаму транзітнаму калідору паступілі рэкордныя 30,4 млн куб. м у суткі.
Нагадаем, з 1 кастрычніка "Укртрансгаз" пачаў у аўтаматычным рэжыме публікацыю звестак аб транзіце прыроднага газу ў ЕЗ на інфармацыйнай платформе асацыяцыі аператараў газатранспартных сетак Еўропы.