BE RU EN

Менгарвыканкам вызначыў, як змагацца з «дармаедамі»

  • 3.11.2014, 17:39

Менгарвыканкам мае намер лабіраваць папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць гвалтоўна прымушаць працаваць асобныя катэгорыі «дармаедаў».

У першую чаргу, гаворка ідзе пра «дармаедаў», якія маюць пазыкі.

«Прапануецца разгледзець пытанне аб абавязковым працаўладкаванні асоб, якія маюць пазыкі. Гэта неплацельшчыкі элементаў, тыя, хто доўгі час не аплачвае паслугі ЖКГ, і іншыя», - паведаміла сёння прадстаўніца Менгарвыканкама Жанна Рамановіч, паведамляе БелТА.

Акрамя таго, улады Менска мяркуюць, што скараціць перыяд знаходжання на ўліку па беспрацоўі з 36 да 18 месяцаў, павялічыўшы разам з тым памер стыпендыі тым, хто праходзіць прафпадрыхтоўку па накіраванню дзяржслужбы занятасці.

Апошнія навіны