«Гомсельмаш» спыніў працу?
- 6.11.2014, 7:38
З 6 да 10 лістапада прадпрыемства не працуе.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі рабочыя «Гомсельмаша».
«Ізноў усё аб'яднанне «Гомсельмаш» напісала «добраахвотную» заяву на адпачынак за свой кошт з 6 да 10 лістапада. Загаду як звычайна няма, кажуць, каму не падабаецца, мы вас не трымаем», - паведаміла крыніца на прадпрыемстве.
6 і 10 лістапада ў Беларусі з'яўляюцца працоўнымі днямі.
Нагадаем, апошнім часам пачасціліся выпадкі нявыплаты заробкаў і дапамог, а таксама здараюцца змушэнні супрацоўнікаў прадпрыемстваў сыходзіць у неаплатны адпачынак без тлумачэння прычын.