Палітвязню Лобаву споўнілася 26 гадоў
- 1.12.2014, 11:27
Эдуард Лобаў нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988 года.
Палітвязень быў прыгавораны да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такая пастанова была вынесеная 24 сакавіка 2011 года ў судзе Маскоўскага раёна Менска суддзёй Аленай Шылько. 22-гадовы актывіст «Маладога фронту» быў прызнаны вінаватым паводле часткі 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса - «асабліва злоснае хуліганства».
Эдуард Лобаў разам са старшынёй «Маладога фронту» Дзмітрыем Дашкевічам быў затрыманы ў Менску 18 снежня 2010 года.
Затрыманне Лобава і Дашкевіча было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень.
Да суда Эдуард утрымліваўся ў жодзінскім СІЗА, з пачатку сакавіка 2011 года - у Менскім СІЗА па вуліцы Валадарскага.
З 7 красавіка 2011 ён адбывае пакаранне ў івацэвіцкай калоніі № 22 (так званых «Ваўчыных норах»). Эдуард Лобаў павінен выйсці на волю 18 снежня, над ім ужо усталявалі прэвентыўны нагляд.