ПСЖ зноў згуляе з «Чэлсі» ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
- 15.12.2014, 16:10
У панядзелак у швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Паводле яе вынікаў французскі ПСЖ атрымаў у спаборнікі ангельскі клуб «Чэлсі», а гішпанскай «Барселоне» дастаўся «Манчэстэр Сіці». Гэтыя каманды ўжо сустракаліся ў мінулым годзе, піша NEWSru.com.
Вынікі лёсавання:
ПСЖ - «Чэлсі»
«Манчэстэр Сіці» - «Барселона»
«Шахцёр» - «Баварыя»
«Арсенал» - «Манака»
«Базэль» - «Порту»
«Шальке» - «Рэал»
«Ювентус» - «Барусія»
«Баер» - «Атлетыка»
Адзначым, што ў 1/8 фіналу мінулага розыгрышу «Сіці» саступіў як раз «Барселоне» з агульным лікам 1: 4, а гішпанскі «Рэал» разграміў нямецкі «Шальке» 9: 2.
ПСЖ гуляў з «Чэлсі» ў леташнім чвэрцьфінале: лонданцы саступілі на выездзе (1: 3), але ўзялі рэванш дома (2: 0) і прабіліся далей у галах на выездзе.
Першыя матчы адбудуцца 17/18 і 24/25 лютага, а ў адказ - 10/11 і 17/18 сакавіка, паведамляе UEFA.com.
Фінал самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы пройдзе 6 чэрвеня ў Берліне на Алімпійскім стадыёне.