BE RU EN

МТБанк спыніў крэдытаванне фізічных асоб

  • 19.12.2014, 11:52

Яшчэ адзін беларускі банк прыпыніў крэдытаванне.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач.

«Добры дзень. Мая жонка працуе тэлефонным верыфікатарам у МТБанку. Сёння яна, як звычайна, паехала на працу. Праз паўгадзіны пасля пачатку змены яна патэлефанавала і сказала, што іх аддзел распускаюць, у сувязі з тым, што банк спыніў выдачу крэдытаў. Яна працавала ў аддзеле крэдытавання фіз.ліц. Цяпер едзе дадому», - напісаў ён.

Нагадаем, учора стала вядома, што «Ідэя Банк» і «Дэльта Банк» прыпынілі крэдытаванне на нявызначаныя тэрміны.

Апошнія навіны