BE RU EN

Даляры ў Горадні прадаюць толькі ў БПС-Банку

  • 19.12.2014, 16:40

Гарадзенцы рынуліся за валютай, але знайсці аддзяленне банка аказалася не так проста.

Пра гэта паведамляе чытач charter97.org.

«Даляры ў Горадні можна купіць толькі ў адным БПС-Банку. Таму ідзіце з працы і рыхтуйцеся адстаяць гадзіну-паўтара, каб атрымаць жаданыя зялёныя паперкі. Беларусь замерла ў чаканні валютчыкаў!», - Кажа ён.

Нагадаем, сённяшняй пастановай Нацбанку быў уведзены падатак 30% пры куплі валюты. Цяпер курс даляра складае 14150, а курс еўра - 17400 беларускіх рублёў.

Апошнія навіны