BE RU EN

Гадавіну разгону Плошчы адзначылі на Майдане

  • 20.12.2014, 10:36

Беларусы і ўкраінцы правялі акцыю ў Кіеве ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі яе арганізатары - рух «Разам» і «Камітэт вызвалення палітвязняў».

Акцыя адбылася 19 снежня. У ёй узялі ўдзел камандзір батальёна тэрытарыяльнай абароны АУН і старшыня «Камітэта вызвалення палітвязняў» Мікалай Каханіўскі, старшыня «Беларускага цэнтра ва Украіне» і руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык, беларускія, украінскія і казахстанскія актывісты.

Акцыя пачалася ля стэлы на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Арганізатары абмеркавалі актуальныя і праблемныя пытанні, якія тычыліся праблем беларускіх палітвязняў, а таксама адмову ўладаў Украіны даць прытулак беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць нашу краіну праз рэпрэсіі.

Акцыя скончылася невялікім шэсцем да амбасады Беларусі.

Апошнія навіны