BE RU EN

Блакаванне Хартыі працягваецца трэці дзень

  • 21.12.2014, 12:48

Сайт недаступны для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Пачынаючы з 19 снежня пасля аб'явы Нацбанкам увядзення падатку на куплю валюты, беларускія ўлады блакуюць наш сайт.

У блакаванні ўдзельнічае не толькі нацыянальны аператар сувязі "Белтэлекам", але і альтэрнатыўныя пастаўшчыкі доступу ў міжнародную сетку. Цяпер такім правам, з нашай інфармацыі, надзелены РУП "Нацыянальны цэнтр абмену трафікам", інтэрнэт-правайдэр "Дзелавая сетка" і аператар Акадэміі Навук "Баснет".

У Беларусі блакуюць дзясяткі незалежных навінавых сайтаў.

Мы робім спробы мінімізаваць наступствы блакавання і перыядычна доступ да сайта для жыхароў Беларусі з'яўляецца.

Калі вам удалося зайсці, настойліва раім вывучыць інструкцыю па абыходзе блакавання. Раздрукуйце яе, падзяліцеся са знаёмымі, сябрамі, суседзямі, бацькамі.

Заставайцеся з намі!

Апошнія навіны