Мясніковіч: Валюты на ўсіх не хопіць
- 22.12.2014, 7:38
У Беларусі валюты пад поўную патрэбу насельніцтва няма.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч. З ягоных слоў, эканоміка Беларусі не гатовая забяспечыць поўны попыт грамадзян на наяўную валюту, і ніколі не была гатовая да гэтага, піша «Інтэрфакс».
«Сёння ў насельніцтва ёсць выбар - ці не купляць даляры, або купіць іх з 30% камісіяй. У нас у краіне столькі даляраў няма і не можа быць, каб задаволіць запыты на валюту ў поўнай патрэбе», - заявіў Мясніковіч у нядзелю ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ў краіне «вельмі ліберальны валютны рынак».
Ён нагадаў, што камісія не спаганяецца толькі пры куплі валюты для разлікаў па ўгодах з імпартам нафты, нафтапрадуктаў, электраэнергіі і газу. «Такім чынам, энэргетыка абароненая, уклады абароненыя, гэта ж тычыцца заробкаў і пенсій», - сказаў кіраўнік урада.