Самалёты з валютай яшчэ не даляцелі да Беларусі
- 22.12.2014, 11:29
У панядзелак, 22 снежня, сітуацыя з валютай застаецца ранейшай: пакуль даляраў у абменніках няма.
Пра гэта паведамілі «Еўрарадыё» ў прэс-службе Нацбанка.
19 снежня першы намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны сказаў, што Нацбанк замовіў грошы ў замежных банках і «самалёты ўжо на падлёце». З ягоных слоў, валюта з'явіцца ў абменніках у дастатковай колькасці бліжэйшым часам.
Але ў панядзелак, 22 снежня, сітуацыя з валютай застаецца ранейшай: пакуль даляраў у абменніках няма.
«Ніякай забароны на продаж валюты няма. Калі прыбудзе партыя валюты для падмацавання абменнікаў, яны паступяць у банкі. Пакуль ніякіх звестак не паступала», - кажуць у прэс-службе Нацбанка.
Пакуль што абменнікі працуюць па схеме «што здалі людзі, то і прадаюць».