BE RU EN

Чацвёрты дзень Хартыя пад блакаваннем

  • 22.12.2014, 16:40

Сайт недаступны для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Пачынаючы з 19 снежня пасля аб'явы Нацбанкам увядзення падатку на куплю валюты, беларускія ўлады блакуюць наш сайт.

У блакаванні ўдзельнічае не толькі нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам», але і альтэрнатыўныя пастаўшчыкі доступу ў міжнародную сетку. Цяпер такім правам, паводле нашай інфармацыі, надзелены РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», інтэрнэт-правайдэр «Дзелавая сетка» і аператар Акадэміі Навук «Баснет».

У Беларусі блакуюць дзясяткі незалежных навінавых сайтаў.

Мы робім спробы мінімізаваць наступствы блакавання і перыядычна доступ да сайта для жыхароў Беларусі з'яўляецца.

Калі вам удалося зайсці, настойліва раім вывучыць інструкцыю ў абыходзе блакавання. Раздрукуйце яе, падзяліцеся са знаёмымі, сябрамі, суседзямі, бацькамі.

Заставайцеся з намі!

Апошнія навіны