Аплату за «зялёныя карты» і страхоўкі цяпер бяруць толькі ў валюце
- 23.12.2014, 11:29
У рублях па курсе Нацбанка можна аплаціць толькі аўтацывільнае страхаванне.
Як вядома, усе страхоўкі, пачынаючы ад «аўтацывільнага» і заканчваючы «зялёнымі картамі» і страхоўкамі для выезду за мяжу, лічаць у далярах ці еўра. Журналісты наважылі высветліць, ці падняліся кошты на полісы ў беларускіх страхавых кампаніях.
- Аўтацывільная страхоўка разлічваецца ў еўра, але аплачваць яе па ранейшаму можна ў рублях па курсе Нацбанка, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» агент адной з страхавых кампаній. - Страхавыя полісы для выезду за мяжу таксама мы цяпер бярэм толькі ў валюце. Калі раней агенты маглі пайсці вам насустрач і самастойна памяняць рублі на валюту, то цяпер праз дэфіцыт валюты яны гэта не робяць. Аплаціць жа «зялёную карту» цяпер можна толькі ў еўра.