Сяргей Міхалок: Х ... ло ведае, што ён х ... ло (Відэа)
- 28.12.2014, 15:21
Беларускі гурт BRUTTO даў канцэрт у Кіеве.
Выступ адбыўся 27 снежня ў клубе «Stereo Plaza» украінскай сталіцы. Беларускі гурт выканаў як свае новыя песні, так і кампазіцыі часоў «Ляпіса Трубяцкога».
«Мы па-ранейшаму захапляемся вамі. Ведаеце, што галоўнае ў цяжкаатлетаў? Гэта не ўзяць вагу, а яе ўтрымаць. Давайце цяпер думаць, як утрымаць вагу, як утрымаць пераможную вышыню. Будзьце шчаслівыя», - сказаў лідэр калектыву Сяргей Міхалок у перапынку паміж песнямі. «Х ... ло ведае, што ён - х ... ло», - дадаў музыка.
BRUTTO - новы праект былога лідэра гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка. Гурт абвясціў пра старт сваёй дзейнасці 1 верасня 2014. За гэты час быў выпушчаны альбом, прэзентаваныя некалькі сінглаў, зроблена 5 кліпаў і 1 афіцыйнае lyric-відэа.
Асцярожна, ненарматыўная лексіка