Роскомнадзор вынес папярэджанні за заклікі да рэвалюцыі
- 30.12.2014, 18:20
Роскомнадзор накіраваў у аўторак пісьмовыя папярэджанні некалькім электронным СМІ, выявіўшы ў іх публікацыях заклікі да рэвалюцыі.
Як паведамляецца на сайце ведамства, папярэджанні атрымалі "Полит.Ру", "Бизнес Online", "BFM.ru" і "Медиазона", паведамляе BBC.
"Названыя электронныя перыядычныя выданні дапусцілі публікацыю матэрыялаў, якія змяшчаюць публічныя заклікі да змены асноў канстытуцыйнага ладу", - гаворыцца ў паведамленні Роскомнадзора.
Ведамства не ўдакладняе, за якія менавіта матэрыялы вынесеныя папярэджанні.