Еўрадэпутат прапанаваў перадаць «Містралі» Украіне для абароны ад Расеі
- 6.12.2014, 21:44
Украіна можа абараніць узбярэжжа Чорнага мора ад бязмежных апетытаў Расеі з дапамогай французскіх верталётаносцаў.
Пра гэта сказаў дэпутат Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі ў эфіры праграмы "Мір" на польскім канале TVN24, паведамляе "Украінская праўда".
На думку еўрадэпутата, "Містралі" ніколі не дастануцца Расеі і іх наогул дарэчы было б перадаць Украіне. "Я, напрыклад, хацеў бы, хоць і гэта нерэальна, каб яны былі перададзеныя, але перададзеныя Украіне - сказаў ён. - Украіне яны будуць вельмі патрэбныя для абароны ўзбярэжжа Чорнага мора ад апетытаў Расеі".
У цэлым жа, паводле ягоных слоў, Францыя была б фармальна правая, калі б перадала "Містралі" Расеі, паколькі санкцыі ЕЗ у дачыненні да РФ не датычацца заключаных раней кантрактаў. Але з палітычнага пункту гледжання гэта было б "праявай недахопу салідарнасці" ў Еўразвязе.
У якасці прамежкавага рашэння праблемы "Містралей" Сарыюш-Вольскі прапанаваў, каб верталётаносцы набылі ў Францыі, НАТА, ці ЕЗ і накіравалі іх на службу агульнай бяспекі і абароны.
Нагадаем, прадстаўнік Мінабароны Францыі заявіў, што Расея можа ніколі не атрымаць "Містралі"