BE RU EN

97 чалавек пацярпелі падчас штурму абладміністрацыі ў Харкаве

  • 1.03.2014, 19:25

Усе траўмаваныя зараз знаходзяцца ў прыёмных аддзяленнях лячэбных устаноў.

У Харкаве падчас штурму будынка абласной адміністрацыі былі траўмаваныя 97 чалавек. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Харкаўскай гарадской рады са спасылкай на намесніцу харкаўскага гарадскога галавы Святлану Гарбунову-Рубан.

У гарадскую бальніцу неадкладнай дапамогі для аказання медыцынскай дапамогі дастаўлены 76 пацярпелых, у абласную клінічную бальніцу - 21. Ва ўсіх удары розных частак цела. Два чалавекі атрымалі раненні з траўматычнай зброі. Усе траўмаваныя зараз знаходзяцца ў прыёмных аддзяленнях лячэбных устаноў. Шпіталізаваны толькі адзін чалавек у бальніцу неадкладнай дапамогі з сківічна-тваравай траўмай.Сярод пацярпелых ёсць непаўналетнія, піша «Карэспандэнт».

Як паведамлялася, у Харкаве на будынку АДА, на вуліцы Сумскай, мітынгоўцы ўсталявалі расейскі сцяг. Удзельнікі штурму АДА выцягнулі з памяшкання некалькіх актывістаў Майдана, якія барыкадаваліся ў будынку, і прывялі іх на сцэну, з якой перад гэтым выступалі прамоўцы перад удзельнікамі мітынгу ў падтрымку гарадской улады і «парадку ў краіне».

З прычыны штурму будынка АДА пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек. Пацярпелых актывістаў з будынка АДА выводзілі супрацоўнікі міліцыі. Найбольш пацярпелых забралі карэты хуткай дапамогі.

Удзельнікі штурму і тыя, што сабраліся ля АДА, крычалі «фашысты» на актывістаў Еўрамайдану, якіх да медыкаў вялі міліцыянты. Некаторыя спрабавалі ўдарыць параненых актывістаў. Сярод траўміраваных - таксама ўдзельнікі штурму.

Фота: Reuters

Апошнія навіны