BE RU EN

Фотафакт: як «салдацкая маці» ператварылася ў «бежанку з Данецка»

  • 5.03.2014, 19:15

Украінскія журналісты выкрываюць гастралёраў з Расеі.

У расейскім Новачаркаску на мітынгу ў падтрымку Крыму і ўсходняй Украіны выступіла добра вядомая ва Украіне «гастралёрка», якую бачылі на прарасейскіх мітынгах у Харкаве, Севастопалі і Кіеве. Жанчына выступіла са сцэны, прадставіўшыся ўцякачкай з Данецка, і распавяла, як «уцякала ноччу». Выступ паказалі ў сюжэце расейскага «Першага канала», паведамляе ТСН.

«Літаральна ўчора ноччу, прабіраючыся ў, можна сказаць, жудасных умовах, мы практычна, можна сказаць, беглі з Данецка. Гэта было вельмі балюча», - вяшчала жанчына са сцэны.

Раней «гастралёрка» ў ролі «адэсіткі» выступала ў Севастопалі - прасіла дапамогі ў Расеі. А некалькімі днямі раней жанчына, заматаная ў расейскі сцяг, дэманстравала свой талент прамоўцы на мітынгу ў Харкаве.

Бачылі эмацыйную бландынку і ў лютым у Кіеве - у футболцы «салдацкай маці» і з сімволікай Партыі рэгіёнаў яна хадзіла да барыкады на Грушэўскага.

Як паведамлялі СМІ, разам з ёй ролю «салдацкай маці» выконвала рэгіяналка, у якой наогул, паводле звестак журналістаў, няма сыноў.

Апошнія навіны