BE RU EN

Палітвязня Гайдукова перавялі ў калонію «Віцьба-3»

  • 10.04.2014, 11:28

Палітвязень Андрэй Гайдукоў, па дадзеных праваабаронцаў, 6 красавіка быў пераведзены з калоніі ў Магілёве ў выпраўленчую калонію "Віцьба-3».

8 траўня сканчаецца тэрмін яго зняволення і таму прычыны такога паспешнага пераводу растлумачыць складана. Магчыма, перад вызваленнем на палітвязня ўзмацняецца ціск, і паколькі следства над ім і сам суд адбываліся ў Віцебску, то верагодна, мясцовыя сілавікі пажадалі трымаць Гайдукова «пад рукой», у калоніі, з больш жорсткім рэжымам, піша ПЦ «Вясна».

Андрэй Гайдукоў быў узяты пад варту 8 лістапада 2012 года, і пасля следства, якое праводзілі супрацоўнікі КДБ, асуджаны 1 ліпеня 2013 года па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або выведвальным органам замежнай дзяржавы) да 1,5 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць палітвязню можна на наступны адрас: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, ПК-3.

Апошнія навіны