Жыхары Харкава правядуць флэш-моб пад песню «Ляпісаў»
- 12.04.2014, 14:55
Акцыя ў падтрымку адзінай Украіны пройдзе ў найбуйнейшым абласным цэнтры на ўсходзе краіны.
Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» грамадскі актывіст Дзяніс Івашын.
«Падчас сённяшняга Марша адзінства ў Харкаве плануецца правесці флэш-моб са спевам песень нашых беларускіх «Ляпісаў», - паведаміў ён.
Нагадаем, сёння ва ўсёй Украіне пройдуць акцыі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту краіны. Іх удзельнікі плануюць пабудаваць «жывы ланцуг», які «звяжа» населеныя пункты розных рэгіёнаў.