BE RU EN

Зянон Пазняк: Пуцін гатовы да ўварвання ва Украіну з Беларусі

  • 14.04.2014, 13:35

Лукашэнка - саўдзельнік расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Пра гэта заявіў старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк падчас учорашняга выступлення ў актавай зале Кафедральнага сабора Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Йорку. Відэазапіс выступлення ў рэдакцыю сайта charter97.org даслала прэс-служба Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

«Гітлераўскі фашызм выпрацаваў шэраг версій, якія апраўдвалі агрэсію. Скажам, павелічэнне жыццёвай прасторы. У Расеі выпрацаваныя такія ж, напрыклад, версія так званага рускага свету. Гэта значыць, што ўсюды, дзе размаўляюць па-руску, яна можа прад'яўляць свае інтарэсы і правы. Што Расея і робіць. І пуцінская прапаганда ўжо пераплюнула гэбелесаўскую ў 100 разоў», - падкрэсліў ён.

Па словах лідара КХП БНФ, «Пуцін паставіў задачу - знішчыць Украіну як дзяржаву».

«І калі гэта яму ўдасца, як Гітлеру з Чэхаславакіяй і Аўстрыяй, ён пойдзе далей. Наступнай з мапы свету будзе сцёртая Беларусь, потым Малдова, Польшча, Фінляндыя, краіны Балтыі і так далей. Таму самае страшнае для нас цяпер - уцягванне Беларусі ў вайну супраць Украіны. Расея фактычна распараджаецца ў нашай краіне ўсім. Пуцін перакінуў 24 самалёта на бабруйскі стратэгічны аэрадром, нават не пытаючыся Лукашэнку. Літаральна ў апошнія дні ў Менску былі заўважаныя людзі ў ваеннай форме без знакаў адрознення. Усё гэта сведчанне таго, што падрыхтоўка ваеннага ўварвання ва Украіну з боку Беларусі ідзе. Цяпер вядома і ўкраінцам, і многія эксперты кажуць пра тое, што з нашай краіны рыхтуецца ўдар па Кіеве», - канстатаваў Зянон Пазняк.

Апошнія навіны