BE RU EN

Захопнікамі Славянска камандуе афіцэр ГВУ Стралкоў

  • 15.04.2014, 12:47

Служба бяспекі Украіны ўстанавіла асобу верхавода рускай дыверсійнай групы, якая тэрарызуе насельніцтва Славянска.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Верхаводам дыверсантаў аказаўся грамадзянін РФ, афіцэр спецназа ГВУ Генштаба ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі Ігар Стралкоў. Менавіта яго голас чуваць на запісы тэлефоннай размовы з маскоўскім куратарам, апублікаваным у СМІ 14 красавіка, дзе ён дае справаздачу аб тэроры ў Славянску і расстрэле аўтамабіля з украінскімі праваахоўнікамі.

У ходзе аператыўна-следчых дзеянняў затрыманыя раней супрацоўнікамі СБУ дыверсанты спазналі Стралкова як чалавека, які іх вербаваў і ставіў задачу па захопу адмінбудынкаў у Харкаве.

Устаноўлена, што ў пачатку сакавіка 2014 ён прыбыў на тэрыторыю АР Крым і каардынаваў захоп расейскімі вайскоўцамі і прадстаўнікамі спецслужбаў РФ воінскіх частак ВС Украіны, мясцовых органаў улады і кіравання Аўтаноміі, выкраданне вайскоўцаў, актывістаў грамадскіх арганізацый і іншых грамадзян Украіны і замежнікаў, якія знаходзіліся ў Крыме.

Акрамя гэтага, Стралкоў вярбуе грамадзян Украіны для далейшага іх выкарыстання ў арганізацыі і правядзення падрыўных акцый на тэрыторыі нашай дзяржавы.

Дыверсант даваў указанне грамадзянам Украіны "К" і "В" захапіць і ўтрымліваць будынак Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі, воінскія часткі і падраздзяленні праваахоўных органаў з мэтай завалодання зброяй ў Луганскай вобласці.

15 красавіка СБУ распачала крымінальную вытворчасць па факце арганізацыі грамадзянінам РФ Стралковым наўмыснага забойства і здзяйснення дзеянняў у страту суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны, правядзення дыверсійна-падрыўной дзейнасці, а таксама арганізацыі масавых беспарадкаў на тэрыторыі ўсходніх рэгіёнаў нашай дзяржавы.

Апошнія навіны